Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Сурыкаў пра газавую вайну: ніякіх наступстваў ня будзе


Аляксандар Сурыкаў

Аляксандар Сурыкаў

"Я думаю, што ніякіх нэгатыўных наступстваў ня будзе. (…) Аднак трэба адзначыць, што непрыемны асадак у народу застаецца, калі спрачаюцца дастаткова высокія асобы", — заявіў амбасадар Расеі Аляксандар Сурыкаў напярэдадні сэсіі парлямэнцкага сходу гэтак званай саюзнай дзяржавы.

"Патрэбна дакладна выконваць падпісаныя дакумэнты, у тым ліку і кантракты. У кантракце ўсё прапісана да апошняй кропкі, уключаючы і кошты транзыту", — выказаўся дыплямат пра прычыны газавай вайны.

"У апошнія дні была праяўленая мужнасьць і зьнятыя ўсе пытаньні як па абмежаваньні паставак газу, так і па ягоным транзыце. Што будзе далей? Далей будзем працаваць у рамках падпісанага кантракту. Трэба, каб такія спрэчкі сканчаліся судовымі справамі. Бо калі ў ролі судзьдзяў выступаюць высокія афіцыйныя асобы, гэта не зусім прыемна для народу", — заявіў Аляксандар Сурыкаў.
XS
SM
MD
LG