Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Візэль за вызваленьне Хадаркоўскага


Ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру, амэрыканскі пісьменьнік Элі Візэль пачаў кампанію за вызваленьне расейскага прадпрымальніка Міхаіла Хадаркоўкага, які адбывае пакараньне па абвінавачваньні ў фінансавых злачынствах. Напярэдадні сустрэчы ў Белым Доме прэзыдэнтаў ЗША і Расеі Візель наладзіў абед у Нью-Ёрку, куды запрасіў каля 30 вядомых амэрыканцаў з мэтай паўплываць на расейскае кіраўніцтва дзеля вызваленьня Хадаркоўскага. Візэль лічыць Хадаркоўскага "палітычным зьняволеным". Прадпрымальніка зараз пагражае новы тэрмін паводле абвінавачваньня ў выкраданьні нафты
XS
SM
MD
LG