Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Парлямэнт Даніі – у абарону Сацыяльнага форуму


афіцыйная адмова

афіцыйная адмова

Кіраўніцтва дабрачыннага фонду "Шчырасьць" атрымала афіцыйную адмову на арэнду памяшканьня ў Магілёве для правядзеньня IV Сацыяльнага форуму.

Кіраўнік гатэльнага комплексу Аляксандар Галоўкін, дзе мелася адбыцца мерапрыемства, напісаў расьпіску: арганізатары паінфармаваныя, што ім адмоўлена ў памяшканьні.

Дырэктар гатэльнага комплексу патлумачыў, што рамонту гатэль чакаў ад студзеня і вось цяпер тры дны прылеглую тэрыторыю і сам будынак будуць рамантаваць. Аднак актыўных рамонтных працаў ні на тэрыторыі, ні ў самім гатэлі не заўважна. Тэрыторыю проста падмятаюць.

Ігар Каваленка
У сваім камэнтары дырэктар дабрачыннага фонду Ігар Каваленка паведаміў, што сытуацыя з адмовай ў памяшканьні сёньня будзе разглядацца ў парлямэнце Даніі. Справа ў тым, што гэтая краіна шчыльна супрацоўнічае з Магілёвам у сацыяльных пытаньнях. Як сказаў спадар Каваленка, дацкія парлямэнтары дапускаюць, што апазыцыі могуць адмаўляць у памяшканьнях дзеля правядзеньні палітычных мерапрыемстваў, але ў выпадку зь няўрадавымі грамадзкімі арганізацыямі такое недапушчальна.



Актыўных рамонтных работ не заўважана. Тэрыторыю фарбуюць і падмятаюць
XS
SM
MD
LG