Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Першая дабрачынная фотавыстава ў Віцебску


Студэнты Віцебскага тэхналягічнга ўнівэрсытэту зладзілі выставу фотаздымкаў выхаванцаў дзіцячага дому. І прапанавалі наведнікам у якасьці платы за прагляд пакідаць дзіцячыя рэчы і цацкі – каб пасьля перадаць іх героям фотасюжэтаў.


Студэнты Марыя Крупіца і Максім Цярэшчанка распавялі, што наведвалі дзіцячы дом на вуліцы Сьвідзінскага ў Віцебску, дзе выхоўваюцца дзеці з праблемамі псыхафізычнага разьвіцьця, цягам двух месяцаў. Яны назіралі за выхаванцамі і фатаграфавалі падчас гульняў ці карэкцыйных заняткаў.

Усе рэчы, сабраныя на дабрачыннай выставе, будуць перададзеныя ў дзіцячы дом, які мае патрэбу ў адзеньні і абутку для дзетак.

Выставу зладзілі ў мастацкай школе №1, дзе некалі вучыліся аўтары фотаздымкаў. Паглядзець яе можна будзе на працягу трох дзён, а потым усе здымкі будуць таксама перададзены ў дзіцячы дом.

Дырэктар мастацкай школы прадстаўляе аўтараў выставы

… і першыя гледачы – выхаванцы дзіцячага дому

Першыя ахвяраваньні

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG