Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Міністэрства юстыцыі Беларусі шкадуе, што Эканамічны суд СНД не задаволіў хадайніцтва пра часовую забарону сплаты мыта на пастаўку нафтапрадуктаў з Расеі.

"Працягваецца неправамернае спагнаньне расейскім бокам мыта на нафтапрадукты, якое разбурае дзелавыя сувязі, створаныя паміж прадпрыемствы дзьвюх краінаў, і парушае эканамічныя інтарэсы болей за 70 беларускіх і расейскіх арганізацыяў нафтахімічнага комплексу", - паведамілі Інтэрфаксу ў прэсавай службе Мін'юсту.

24 чэрвеня Эканамічны суд СНД адмовіўся задаволіць хадайніцтва беларускага боку пра часовую забарону зьбіраць мыта на нафтапрадукты, што пастаўляюцца з РФ, да таго моманту, калі суд прыме канчатковае рашэньне па гэтай справе.

"Міністэрства юстыцыі вымушана канстатаваць, што на працягу ўсяго працэсу ні адно з заяўленых беларускім бокам хадайніцтваў, якія дазволілі б суду якасна разгледзець спрэчку, не было задаволена", - адзначыў прадстаўнік Мін'юсту.

Разгляд справы заплянаваны на 7 верасьня.

Калегія Эканамічнага суду 21 красавіка прыняла пазоў ўраду Беларусі да ўраду Расеі. Беларускі бок аспрэчвае ўведзеныя Расеяй з 1 студзеня 2010 года мыта на экспарт нафтапрадуктаў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG