Прэзыдэнт Паўднёвай Карэі Лі Мунг-Бак скрытыкаваў КНДР за "безадказныя ваенныя правакацыі". Заява прагучала на афіцыйным мерапрыемстве прымеркаваным да 60-х угодкаў Карэйскай вайны.
Паўднёвы лідэр падкрэсьліў, што Сэўл бачыць сваю звышзадачу "не ў ваеннай канфрантацыі, а ў мірным узьяднаньні" краіны.
Лі таксама заклікаў Паўночную Карэю выбачыцца за зьнішчэньне паўднёвакарэйскага карвэту ў сакавіку, у выніку чаго загінулі 46 чалавек карабельнай каманды.
Пхэньян адкідае закіды ў датычнасьці да гібелі судна.