Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ААН: Сытуацыя ў Кіргізстане застаецца напружанай


Cытуацыя ў паўднёвым Кіргізстане застаецца напружанай, заявіў намесьнік генэральнага сакратара ААН Оскар Фэрнанда-Таранка. Ён сказаў, што нягледзячы на пэўную стабілізацыю ў Ошы і Джалал-Абадзе ў рэгіёне існуе пагроза аднаўленьня г'валту.

Раней Арганізацыя бясьпекі і супрацоўніцтва ў Эўропе прапанавала разьмясьціць у гэтых гарадах міжнародны паліцэйскі кантынгент.

Амбасадар Расеі пры ААН Віталій Чуркін сказаў, што крызіс зьяўляецца ўнутранай праблемай Кіргізстану, і ўраду прыйшецца зь ім справіцца ўласнымі сіламі. Паводле апошніх афіцыйных паведамленьняў колькасьць ахвяраў забурэньняў на поўдні дасягнула 258 чалавек, сотні тысяч былі змушаныя пакінуць свае дамы.
XS
SM
MD
LG