Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 25 чэрвеня


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.




На двары


Цяплее. Ад +19 у Гародні, да +29 у Гомелі і Магілёве. Магчымыя навальніцы.

Не праходзьце міма


У Вілейцы і Глыбокім адбудзецца ўшанаваньне памяці вязьняў савецкіх турмаў, расстраляных органамі НКУС у першыя дні Айчыннай вайны.

У Наваградку рыхтуюцца да сьвяткаваньня 600-годзьдзя Грунвальдзкай бітвы.

У менскім Парку Чалюскінцаў пройдзе вялікі фэст, прысьвечаны гурту Бітлз.

Там, дзе нас няма


У большасьці фэдэральных земляў Нямеччыны для школьнікаў настане апошні дзень заняткаў перад летнімі канікуламі.

Таксама ў гэты дзень


1910. У Парыжы адбылася прэм’ера балету Ігара Стравінскага “Жар-птушка”, якая паклала пачатак яго сусьветнай славы.

1946. Пачаў сваю дзейнасьць Сусьветны банк.

1967. Бітлз у часе жывога тэлеэфіру прасьпявалі песьню "All You Need Is Love".

1991. Славенія і Харватыя прынялі дэклярацыі аб выхадзе са складу Югаслаўскай фэдэрацыі.
Ёсьць нагода

Год таму ў Лос Анджэлэсе ў веку 50 гадоў памёр кароль попу Майкл Джэксан.

Мінус 365


Беларусь павіншавала Іран з “пасьпяховымі прэзыдэнцкімі выбарамі”

Цытата на памяць


"...Паглядзі, нават Бітлз паміраюць, што там твае бацькі", – Вальжына Морт.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG