Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Б.Абама і Д.Мядзьведзеў пакаштавалі гамбургераў


Прэзыдэнт ЗША Барак Абама правёў перамовы ў Белым доме з прэзыдэнтам Расеі Дзмітрыем Мядзьведзевым. Пасьля перамоваў абадва лідэры паехалі на машынах у папулярны рэстаран Ray's Hell Burger у прымесьцях Вашынгтону, дзе частуюць гамбургерамі.
Прэзыдэнт Абама ужо аднойчы сьнедаў там з віцэ-прэзыдэнтам Джо Байдэнам. Кліенты рэстарану віталі Барака Абаму і Дзьмітрыя Мядзьведзева.

Іх сёньняшняя сустрэча - сёмая пасьля абраньня Абамы прэзыдэнтам ЗША. Незадоўга да перамоваў амэрыканскі прэзыдэнт заявіў, што разьлічвае на супрацоўніцтва з Масквой у справе стварэньня новай сыстэмы супрацьракетнай абароны.
XS
SM
MD
LG