Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Пэрсанальны эканамічны індэкс: да і пасьля крызісу


Паводле амэрыканскага Інстытуту Гэлапа, сусьветны эканамічны крызіс закрануў штодзённае жыцьцё людзей на ўсіх кантынэнтах. У прыватнасьці, пра гэта гавораць замеры так званага пэрсанальнага эканамічнага індэксу.

Найважнейшым паказчыкам росту ці падзеньня эканамічнай актыўнасьці кожнай краіны зьяўляецца ВУП – валавы ўнутраны прадукт. Разам з тым ня ўсе дасьледчыкі лічаць ВУП дасканалым і ўнівэрсальным паказчыкам для адлюстраваньня ўзроўня жыцьця большасьці насельніцтва. Інстутут Гэлапа праводзіць замеры амаль у сотні краінаў паводле чатырох паказчыкаў, якія складаюць пэрсанальны эканамічны індэкс. Гэта ацэнка рэспандэнтамі іх пэрспэктываў на мясцовым рынку працы і ацэнка мясцовай эканомікі, іх погляд на уласны жыцьцёвы стандарт і задаволенасьць узроўнем жыцьця.

Так, апошні замер паказвае найбольшую зьмену пэрсанальнага эканамічнага індэксу ў Ірляндыі. Пасьля некалькіх гадоў фэнамэнальнага росту Ірляндыя стала першай ў эўразоне краінай , якая адчула наступствы рэцэсіі. У параўнаньні з 2006-м годам пэрсанальны эканамічны індэкс у 2009-тут ўпаў на 45 пунктаў. У ЗША – мінус 24 пункты. У Расеі, Польшчы, Беларусі падзеньне склала 16 пунктаў. Ці азначае гэта, што сытуацыя ў гэтых трох краінах тоесная? Ці можна зрабіць выснову, што людзі тут абароненыя ад крызысу лепш?

Па тлумачэньні мы зьвярнуліся за беларускага сацыёляга Аляксандра Саснова:

“Тое вызначэньне ўзроўню жыцьця, якое дае мэтадалёгія Гэлапа, яно больш дакладна вызначае менавіта ўзровень жыцьця людзей. Што тычыцца валавога ўнутранага прадукту, то мы можам вызначыцца па яго аб'ёму які ён ёсьць, але мы не бачым, куды ж ён пайшоў. А пайсьці ён можа ў розныя напрамкі, у тым ліку на мілітарызацыю краіны. Гэта першае. Другое. Пункты – гэта не ўзровень. А мы ж ня ведаем, які быў узровень. У Ірляндыі ўзровень, напрыклад, быў значна большы, чым у Беларусі. І таму там пагаршэньне на 45 пунктаў азначае, што ўзровень жыцьця ў Ірляндыі стаў настолькі ніжэйшы ў параўнаньні з ранейшым. А які ён ў параўнаньні зь Беларусьсю? Ён можа быць у пяць разоў болей. А калі ў Беларусі ён зьнізіўся толькі на 16 пунктаў, дык гэта значыць, што беларускі ўзровень быў не такі высокі, і пагоршылася толькі на 16 пунктаў.”

Сапраўды, дадамо для паўнаты карціны і параўнальныя лічбы. Так, перад крызысам у Ірляндыі узровень пэрсанальнай эканамічнага індэксу быў адзін з найвышэйшых у сьвеце – 76 пунктаў. У Польшчы – 54, у Расеі –35, у Беларусі 37.

Краіна

Год замеру

Пэрсанальны эканамічны індэкс

Беларусь

2007

37

2008

29

2009

21

Літва

2007

37

2008

28

2009

11

Латвія

2006

38

2008

26

2009

13

Украіна

2007

30

2008

27

2009

9

Расея

2007

35

2008

42

2009

19

Польшча

2007

54

2009

38

XS
SM
MD
LG