Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мікалай Аўтуховіч спыніў галадоўку


Мікалай Аўтуховіч

Мікалай Аўтуховіч

Вязень менскага сьледчага ізалятару Мікалай Аўтуховіч спыніў галадоўку, якую трымаў з 16 чэрвеня, пратэстуючы супраць невыкананьня ягоных патрабаваньняў аб лячэньні зубоў.

Пра гэта паведаміў грамадзкі актывіст Вячаслаў Сіўчык са спасылкай на супрацоўнікаў сьледчага ізалятару, якім ён перадаваў перадачу для Аўтуховіча.

Падставай для спыненьня галадоўкі стала тое, што 23 чэрвеня Мікалая Аўтуховіча ў камэры наведаў падпалкоўнік мэдычнай унутранай службы Аляксандр Кралько, зь якім вязень абмеркаваў пэўныя крокі па пачатку лячэньня зубоў.

«Грамадзкасьць пачала збор сродкаў на аплату пратэзаваньня для Мікалая Аўтуховіча», — таксама паведаміў «Свабодзе» Вячаслаў Сіўчык, які ўзначальвае грамадзкую ініцыятыву Рух салідарнасьці «Разам».


XS
SM
MD
LG