Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Па якой цане расейцы гатовыя прадаваць газ Беларусі?


У траўні сёлета, калі газавы канфлікт паміж Беларусьсю і Расеяй толькі разгараўся, аналітычны Цэнтар Юрыя Левады (Левада-Цэнтар) правёў апытаньне --> http://www.levada.ru/press/2010062303.html наконт таго, па якой цане Расея павінна прадаваць газ суседзям.




Як вы лічыце, па якіх цэнах (у параўнаньні з коштамі для краін Заходняй Эўропы) павінен пастаўляцца расейскі газ для...

Беларусі

Украіны

Эстоніі, Латвіі, Літвы

Па такіх жа

55

53

52

Па больш высокіх

12

19

36

Па больш нізкіх

22

18

3

У стаўленьні расейцаў да пытаньняў цэнаў расейскага газу для Беларусі, Украіны і краін Балтыі пераважае прагматычны падыход. Больш за палову рэспандэнтаў прапаноўваюць прадаваць ім газ на тых жа ўмовах, што і для краін Заходняй Эўропы. Аднак у дачыненьні да балтыйскіх дзяржаў у расейскай грамадзкай думцы прысутнічае больш жорсткі падыход, шмат у чым абумоўлены ідэалягічнай канфрантацыяй паміж гэтымі краінамі і Расеяй.

Сацыяльныя статус тых, хто адказвае, што Расея павінна прадаваць газ Беларусі па тых жа коштах, што і заходнеэўрапейскім краінам:

рэспандэнты з сярэдняй адукацыяй

67%

жыхары сельскіх мясцовасьцяў

65%

зь нізкім спажывецкім статусам

61%

Лічаць, што кошты для Беларусі павінныя быць вышэй:

ва ўзросьце 18-24 гадоў

19%

зь нізкім спажывецкім статусам

18%

Лічаць, што расейскі газ павінен пастаўляцца ў Беларусь па ільготнай цане ў параўнаньні з коштамі для Заходняй Эўропы:

масквічы

39%

рэспандэнты з высокім узроўнем даходаў

31%

з вышэйшай адукацыяй

29%

з сярэдняй спэцыяльнай адукацыяй

61%

старэйшыя за 40 гадоў

26%

Лічаць, што Ўкраіна павінна купляць расейскі газ па тым жа коштах, што і Заходняя Эўропа:

рэспандэнты з сярэдняй адукацыяй

63%

жыхары вёсак

62%

зь нізкім узроўнем даходаў

58%

Завысіць кошты для Ўкраіны прапануюць:

рэспандэнты зь нізкім узроўнем даходаў

26%

рэспандэнты з высокім узроўнем даходаў

24%

рэспандэнты 18-24 гадоў

25%

з адукацыяй ніжэй сярэдняй

23%

Панізіць кошты для Ўкраіны прапануюць:

рэспандэнты 40-54 гадоў

24%

рэспандэнты з вышэйшай адукацыяй

22%

зь сярэдняй спэцыяльнай адукацыяй

22%

з высокім узроўнем даходаў

22%

Для балтыйскіх краін роўныя цэны з Заходняй Эўропай часьцей прапаноўваюць зрабіць:

рэспандэнты зь сярэдняй адукацыяй

61%

рэспандэнты 18-24 гадоў

57%

жыхары Масквы

54%

з высокім узроўнем даходаў

44%

Апытаньне праведзенае 21-25 траўня 2010 году па рэпрэзэнтатыўнай выбарцы 1600 расейцаў ва ўзросьце ад 18 гадоў у 130 населеных пунктах 46 рэгіёнаў краіны. Разьмеркаваньне адказаў на пытаньні гэтага дасьледаваньня прыводзіцца ў працэнтах ад агульнай колькасьці апытаных. Статыстычная хібнасьць дадзеных гэтага дасьледаваньня не перавышае 3,4%.

XS
SM
MD
LG