Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Францыі – страйк супраць падвышэньня пэнсійнага ўзросту


У Францыі сёньня страйкуюць работнікі транспарту, сувязі, адукацыі і іншых бюджэтных сфэраў, на знак пратэсту супраць намеру ўладаў павялічыць пэнсійны ўзрост да 62 гадоў.

Урад заявіў, што пэнсійная рэформа неабходная з прычыны павелічэньня бюджэтнага дэфіцыту і старэньня насельніцтва.

Мяркуецца, што да разгляду праекту пэнсійнай рэформы ўрад прыступіць у ліпені. У верасьні парлямэнт правядзе галасаваньне па гэтым пытаньні.
XS
SM
MD
LG