Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Волкавічах пад Дзяржынскам пацыенты шпіталя закрытага тыпу, дзе лекуюцца хворыя на сухоты, абвясьцілі галадоўку, патрабуючы ад адміністрацыі ўстановы стварыць для іх нармальныя ўмовы.

Адзін з галадоўнікаў паведаміў "Свабодзе", што канфлікт цягнецца даўно, а ўчора міліцыянты зьбілі некалькі чалавек. Хворыя кажуць, што ня маюць магчымасьці набыць элемэнтарныя рэчы асабістай гігіены, іх пазбаўляюць прагулак і абмяжоўваюць перасоўваньне па тэрыторыі.

Галадоўнікі кажуць, што прычынай сёньняшняй акцыі сталі ўчорашнія паводзіны адміністрацыі шпіталя, калі хворых зачынілі ў пакоі, дзе знаходзяцца побытавае абсталяваньне.
XS
SM
MD
LG