Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Генсэк НАТА падзякаваў Маккрысталу


Генэральны сакратар НАТА Андэрс Фог Расмусэн заявіў, што стратэгія альянсу ў Аўганістане застаецца нязьменнай. Выступаючы ў Брусэлі, Расмусэн сказаў, што стратэгія былога камандуючага сіламі альянсу ў Аўганістане Маккрыстала была правільнай.

"Я дзякую генэралу Маккрысталу за ягоную працу ў НАТА і тыя вялізныя высілкі, якія ён прыклаў дзеля выкананьня місіі міжнародных сілаў ў Аўганістане. Хаця ён больш не камандуе імі, ягоная стратэгія была правільнай. Гэтая стратэгія па-ранейшаму падтрымліваецца і будзе выкарыстоўвацца НАТА” -- сказаў Расмусэн.

Маккрыстал падаў у адстаўку пасьля нэгатыўных выказваньняў у прэсе ў адрас віцэ-прэзыдэнта Джо Байдэна і спэцыяльнага пасланца ў Аўганістане і Пакістане Рычарда Холбрука. Барак Абама прыняў ягоную адстаўку і заявіў, што Маккрыстал выявіў “недальнабачнасьць”.
XS
SM
MD
LG