Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Фэст дакумэнтальных фільмаў пра правы чалавека ў Менску і Магілёве


Прадстаўніцтва Эўразьвязу ў Беларусі і чэская арганізацыя "Чалавек у нядолі" (People in Need) запрашаюць на паказы лепшых стужак Міжнароднага фэсту дакумэнтальнага кіно аб правах чалавека ONE WORLD 2009.

25—29 чэрвеня ў Магілёве і Менску стартуе фэстываль дакумэнтальных фільмаў аб правах чалавека.

Фэст дакумэнтальных фільмаў аб правах чалавека One World ("Адзін сьвет") арганізуецца чэскай гуманітарнай арганізацыяй People in Need ("Людзі ў нядолі") і праводзіцца штогод у Празе (Чэхія).

Цягам сямі дзён гледачам прапануюцца каля 130 дакумэнтальных стужак з розных краінаў сьвету. Фэстываль штогод праводзіцца напрыканцы красавіка.

Расклад паказаў:

Магілёў, грамадзкі цэнтар "Кола" (завулак Чкалава, 16)

25.06 — "Моц бясьсільных"

26.06 — "Салдаты ў сары"

Менск, канфэрэнц-заля гатэлю Crowne Plaza (вуліца Кірава, 13)

28.06 —"Салдаты ў сары"

29.06 — "Ёдацкія гісторыі"

Пачатак усіх паказаў а 18:30.
XS
SM
MD
LG