Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Сэрыя тэрактаў у Іраку


У Іраку сёньня адбылося некалькі тэрарыстычных актаў, у выніку якіх тры чалавекі загінулі і адзінаццаць параненыя.

На поўначы Іраку, у горадзе Масул, бомба выбухнула каля паліцэйскага патруля. Два паліцыянты загінулі, шасьцёра параненыя.

У Тал-Афары вайсковец застрэліў сьмяротніка, які спрабаваў прывесьці ў дзеяньне выбуховае прыстасаваньне.

У Кіркуку пяць чалавек параненыя пры нападзе на калёну паліцыянтаў.

На поўначы Іраку сілы бясьпекі арыштавалі шэсьць баевікоў “Аль-Каеды”.
XS
SM
MD
LG