Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пяцёра грамадзян ЗША асуджаныя ў Пакістане


Сёньня суд у Пакістане асудзіў на дзесяць гадоў зьняволеньня пяць грамадзянаў ЗША. Іх абвінавацілі ў спробе арганізацыі тэрактаў.

Амэрыканскія грамадзяне былі затрыманыя летась у сьнежні ў горадзе Саргода. Усе пяцёра – мусульмане, двое – мусульманскага паходжаньня, астатнія – з Ягппту, Емену і Эрэтрыі. Паводле сьледзтва, яны знаходзіліся ў кантакце з баевікамі, якія дзейнічаюць у Пакістане.

Падсудныя адрыналі сваю віну і заявілі, што ў часе сьледзтва, якое вялося сумесна Пакістанам і ЗША. Іх катавалі.
XS
SM
MD
LG