Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША ня зьменіць стратэгію ў Аўганістане


Прэзыдэнт ЗША Барак Абама заявіў, што адстаўка камандуючага міжнароднымі сіламі ў Аўганістане не азначае зьмены стратэгіі ЗША і саюзьнікаў у гэтай краіне.

У сераду прэзыдэнт ЗША звольніў камандуючага міжнароднымі сіламі ў Аўганістане генэрала Стэнлі Маккрыстала. Прычынай стала інтэрвію генэрала часопісу "Rolling Stone", ў якім Маккрыстал нэгатыўна выказаўся пра віцэ-прэзыдэнта Джо Байдэна і спэцыяльнага пасланца ў Аўганістане і Пакістане Рычарда Холбрука.

Пераемнікам Маккрыстала прызначаны генэрал Дэвід Пэтрэўс, які ў свой час быў камандуючым войскамі міжнароднай кааліцыі ў Іраку. Прэзыдэнт Аўганістану Хамід Карзай раней выказаўся ў падтрымку звольненага генэрала Маккрыстала.
XS
SM
MD
LG