Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шацікавай далі перапынак да панядзелка


Хрысьціна Шацікава

Хрысьціна Шацікава

У разглядзе адміністрацыйнай стравы супраць грамадзкай актывісткі Крысьціны Шацікавай абвешчаны перапынак да панядзелка.

Судзьдзя Натальля Крашкіна вырашыла дапытаць усіх міліцыянтаў, якія затрымлівалі актывістку 4 траўня. У панядзелак на пытаньні суду адкажа апошні зь міліцыянтаў.

"Сёньня судзьдзя дапытала двух міліцыянтаў і двух панятых. Участковы міліцыянт Барысенка прызнаў, што я не распаўсюджвала газэты, яны ў мяне былі але запакаваныя", -- паведамілі Свабодзе Крысьціна Шацікава.

Сёньняшняе, трэцяе судовае паседжаньне, пачалося скандальна. З судовай залі выправадзілі праваабаронцу Валерыя Шчукіна. Судзьдзя не дазволіла яму быць прадстаўніком інтарэсаў Шацікавай. Судзьдзя адмяніла пастанову свайго калегі Рамана Касьцюка, які пачынаў гэтую справу.

4 траўня супрацоўнікі Кастрычніцкага аддзелу міліцыі Магілёва затрымалі Шацікаву каля пад’езду яе дома. Спачатку міліцыянты яе вінавацілі ў тым, што яна абрабавала кватэру і што ў яе торбах знаходзяцца скрадзеныя рэчы. Пасьля таго як у прысутнасьці панятых торбы перагледзелі і, акрамя газэтаў, нічога не знайшлі, яе на міліцэйскай машыне даставілі ў Кастрычніцкі аддзел міліцыі. Там канфіскавалі каля 12 тысяч асобнікаў газэты "Наш дом". Так пазначана ў міліцэйскім пратаколе.
XS
SM
MD
LG