Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Чэрвень з Васілём Быкавым: “Наш народ моўчкі цярпеў прыгнёт, ліў сваю кроў, ахвяраваў мільёнамі жыцьцяў і – маўчаў”


У чэрвені 2002 году Васіль Быкаў у Празе на просьбу Радыё Свабода начытаў кнігу ўспамінаў “Доўгая дарога дадому”, якая неаднаразова гучала на хвалях Свабоды. Сёлета мы падрыхтавалі падарунак нашым слухачам – выдалі дыск з аўдыёзапісамі аўтарскага чытаньня. На ім таксама зьмешчаныя поўныя тэксты мэмуарнай прозы Быкава, а таксама ўсе кнігі, якія выйшлі ў сэрыі “Бібліятэка Свабоды. 21-ае стагодзьдзе”, і ў тым ліку – кніга “Быкаў на Свабодзе”.

“На працягу стагодзьдзяў наш народ моўчкі цярпеў прыгнёт, ліў сваю кроў, ахвяраваў мільёнамі жыцьцяў і – маўчаў. Маўчаў, бо ягоныя гісторыкі пазбавілі яго праўдзівай гістарыяграфіі, яго філёзафы ўнушалі яму фальшывую ідэю аб мудрай правільнасьці ягонага бязьмежнага цярпеньня. Ягоныя рыцары прыгожага пісьменства спаборнічалі між сабой у тым, хто найперш апяе тое, што варта было выбуху гневу і абурэньня. Ягоныя палітыкі і дзяржаўныя дзеячы былі пазбаўленыя ўласнай палітыкі, магчымасьці дзейнічаць на карысьць народу, а шмат хто зь іх сам стаў ахвяраю тэрору, уласнае сьлепаты і заблуджэньня”.





Калі вы хочаце атрымаць дыск – пішыце на адрас Свабоды: Менск, 220005, паштовая скрынка 111.

Адрас электроннай пошты: svaboda@rferl.org.

Увесь чэрвень – месяц нараджэньня і сьмерці пісьменьніка – штодня на хвалях Свабоды будзе гучаць цытата Васіля Быкава.

***

Гл. таксама:

Быкаў на Свабодзе. — 2005. — 662 с.: іл. — 2-е выд. (PDF)

Чытаем Быкава

Наш Васіль Быкаў. На пытаньні пра жыцьцё і творчасьць пісьменьніка адказваюць Ірына Міхайлаўна Быкава, ягоныя сябры, блізкія яму асобы.
XS
SM
MD
LG