Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Кітай выправіў да уйгураў 10 тысяч "дэлегатаў міру"


Камуністычная партыя Кітаю выправіла ў Сіньцзянь-уйгурскую аўтаномную вобласьць 10 тысяч урадоўцаў ды навукоўцаў, якія маюць данесьці да тамтэйшых жыхароў "пасыл міру і стабільнасьці".

Уйгуры – мусульмане цюркскага паходжаньня – складаюць амаль палову з 20 мільёнаў жыхароў правінцыі. На адрас Пэкіну неаднаразова гучалі закіды ў дыскрымінацыі некітайскага насельніцтва. У выніку міжэтнічных забурэньняў у рэгіёне летась загінула 197 тысяч чалавек. Уйгурскія эмігранты, аднак, сьцьвярджаюць, што колькасьць расстраляных і забітых да сьмерці кітайскімі паліцыянтамі сягае да 800.

Сёньня паводле абвінавачаньня зьдзейсьніць тэракт былі арыштаваныя 10 уйгураў якім закідаецца намер зьдзейсьніць тэракт.
XS
SM
MD
LG