Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэм'ер міністрам Аўстраліі ўпершыню стала жанчына


У Аўстраліі заступіла на пасаду першая ў гісторыі краіны прэм'ер міністар – жанчына. Кіроўная партыя лейбарыстаў замяніла папярэдняга прэм'ера Кэвіна Рада на яго намесьніцу Джулію Джылард.

Рад выклікаў незадаволенасьць сваім супраціўленьнем больш жорсткаму экалягічнаму заканадаўству. У прыватнасьці прычынай канфлікту былога прэм'ера са сваёй партыяй стала яго нежаданьне ўводзіць сыстэму штрафаваньня прамысловых аб'ектаў за забруджваньне навакольнага асяродзьдзя.

Пад кіраўніцтвам Кэвіна Рада Аўстралія стала адной зь нешматлікіх краінаў у сьвеце у якой ад пачатку глябальнай рэцэсі няспынна працягваўся эканамічны рост.
XS
SM
MD
LG