Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША абвясьцілі лідэра чачэнскіх сэпаратыстаў тэрарыстам


Вашынгтон абвясьціў лідэра чачэнскіх сэпаратыстаў Доку Ўмарава тэрарыстам. Згодна з пастановай дзяржсакратаркі ЗША Гілары Клінтан усе амэрыканскія рахункі Ўмарава маюць быць заблякаваныя, а амэрыканскім грамадзянам забаронена мець зь ім любыя дачыненьні. Умараў узяў на сябе адказнасьць за шэраг тэрактаў у Расеі. Сярод іх выбух у Маскоўскім мэтро ў сакавіку.

Пастанова была абнародаваная напярэдадні сустрэчы прэзыдэнта ЗША Барака Абамы са сваім расейскі калегам Дзьмітрыям Мядзьведзевым, які мае сёньня прыляцець у Вашынгтон з Каліфорніі. Пасьля двухбаковых перамоваў абодва лідэры накіруюцца ў Канаду на саміт вялікай дваццаткі.
XS
SM
MD
LG