Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 24 чэрвеня


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.


ПАРАСОН...


...майце напагатове. Тэмпэратура неблагая: 16 — 25 С.


НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:


У Цэнтры турызму і краязнаўства (Менск, вул. Лук’яновіча, 16) выступаюць Эдуард Акулін і Леанід Дранько-Майсюк. Пачатак а 19.00.

Канцэрт "Майстры акустычнай гітары", КЗ "Мінск", 19.00.


ТАМ ДЗЕ НАС НЯМА:


Прэзыдэнт ЗША Барак Абама сустракаецца з прэзыдэнтам Расеі Дзьмітрыем Мядзьведзевым у Вашынгтоне.

У Парыжы пачынаюцца паказы сёлетняй мужчынскай моды.

На футбольным чэмпіянаце сьвету гуляюць Данія зь Японіяй, Камэрун зь Нідэрляндамі, Славакія зь Італіяй, Парагвай з Новай Зэляндыяй.


ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


У 1796 нарадзіўся Ян Чачот, беларуска-польскі паэт і фальклярыст (пам. 1847).

У 1838 нарадзіўся польскі мастак Ян Матэйка. Матэйка нарадзіўся і ўсё жыцьцё пражыў у Кракаве, аднак многія ягоныя творы прысьвечаныя гісторыі нашага краю і ягоных людзей. "Сьцяпан Батура пад Псковам", "Хрышчэньне Літвы", "Жыгімонт Аўгуст і Барбара Радзівіл у палацы Радзівілаў у Вільні". Самае знакамітае палатно Яна Матэйкі — "Грунвальдзкая бітва" — мае памер ажно 50 квадратных мэтраў і выяўляе 50 рэальных гістарычных пэрсанажаў.

У 1900 нарадзіўся беларускі пісьменьнік Кузьма Чорны (пам. 1944).

У 1907 нарадзіўся расейскі паэт Арсеній Таркоўскі (пам. 1989).

У 1989 годзе адбыўся першы зьезд Беларускага Народнага Фронту "Адраджэньне". Менскія ўлады адмовіліся даць для зьезду памяшканьне і сотні фронтаўцаў атрымалі запрашэньне зь Вільні, ад літоўскага руху "Саюдзіс". Першы зьезд пачаўся ў Віленскім палацы прафсаюзаў на Туравай гары і цягнуўся два дні. Зьезд прыняў статут Фронту і блаславіў у дарогу БНФ, які ў наступныя гады стане самым уплывовым рухам у Беларусі і прывядзе краіну да незалежнасьці.


ЁСЬЦЬ НАГОДА:


Сёньня ў Беларусі – Купальле, вялікае традыцыйнае сьвята, якім адзначаецца дзень летняга сонцастаяньня, а ў царкве – дзень нараджэньня Яна Хрысьціцеля. Купальле, як і іншыя найважнейшыя традыцыйныя сьвяты -- Каляды або Вялікдзень, адзначаецца ў нас двойчы – паводле заходняй і ўсходняй чАсавых завядзёнак. І хоць Купальле – сьвята дахрысьціянскае, яго, таксама як і Каляды ці Вялікдзень, можна падзяляць на каталіцкае, г.зн. сёньняшняе, і праваслаўнае, якое адзначаюць з 6 на 7 ліпеня. Апатэоз сьвята – Купальская ноч, калі ў лесе квітнее папараць, дзяўчаты пускаюць на ваду вянкі, хлопцы скокаюць цераз вогнішча, а раніцою ўсе разам сочаць за тым як "грае" сонца.


МІНУС 365:


Год таму на сайце Свабоды: "Цытатнік найноўшага часу".


ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


"Тот жил и умер, та жила
И умерла, и эти жили
И умерли; к одной могиле
Другая плотно прилегла.

Земля прозрачнее стекла,
И видно в ней, кого убили
И кто убил: на мертвой пыли
Горит печать добра и зла.

Поверх земли метутся тени
Сошедших в землю поколений;
Им не уйти бы никуда
Из наших рук от самосуда,
Когда б такого же суда
Не ждали мы невесть откуда".

Арсеній Таркоўскі
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG