Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Парлямэнцкія выбары ў Кіргізстане пройдуць у верасьні


Кіргіскія ўлады паведамляюць, што 58 тысяч уцекачоў вярнуліся ў краіну. Яны ўцяклі ў суседні Ўзбэкістан падчас сутычак паміж этнічнымі кіргізамі і ўзбэкамі на поўдні Кіргізстану.

Паводле ацэнак прыкладна 100 тысяч узбэкаў зьбеглі падчас гвалту на этнічнай глебе, які пачаўся паўднёвых раёнах Ошскай і Джалал-Абадзкай вобласьцяў 10 чэрвеня. Паводле афіцыйных дадзеных падчас хваляваньняў 240 чалавек былі забітыя і тысячы параненыя.

Часовы ўрад Кіргізстану абвясьціў, што парлямэнцкія выбары пройдуць у верасьні, на месяц раней, чым плянавалася, каб хутчэй была сфармаваная легітымная ўлада краіны.
XS
SM
MD
LG