Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Навіны з чэмпіянату сьвету па футболе


На чэмпіянаце сьвету па футболе ў Паўднёвай Афрыцы працягваецца трэці круг
групавога турніру.

У матчы групы С у Порт-Элізабэт на стадыёне "Бухта Нэльсана Мандэлы" зборная
Англіі выйграла ў каманды Славеніі 1:0. Гол забіў Джэрмэйн Дэфо.

У іншым матчы гэтай групы ў Прэторыі на стадыёне "Лофтус Версфельд" зборная ЗША выйграла ў каманды Альжыра 1:0. Гол забіў Лэндон Донаван.

У 1 / 8 фіналу чэмпіянату сьвету выйшлі зборныя ЗША і Англіі.
XS
SM
MD
LG