Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амбасада ЗША хоча павялічыць штат, каб разьвіваць культурныя стасункі


Майкл Скэнлан
Майкл Скэнлан

«Нашыя краіны павінны больш супрацоўнічаць у культурнай сфэры. Але пакуль колькасьць супрацоўнікаў амбасады ЗША абмежаваная, працуюць 5 чалавек. Але мы спадзяемся, што гэтая сытуацыя хутка зьменіцца», — заявіў Часовы Павераны ў справах ЗША ў Беларусі Майкл Скэнлан.


Гэтую заяву дыплямат зрабіў напярэдадні адкрыцьця фотавыставы «Амэрыка вачыма беларусаў» у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Скэнлан падкрэсьліў, што адкрыцьцё выставы зьяўляецца стымулам для таго, каб шырэй пазнаваць сьвет. Ён спадзяецца, што ЗША і Беларусь будуць праводзіць больш мерапрыемстваў у сфэры культуры.

Часовы Павераны ў справах ЗША ў Беларусі Майкл Скэнлан дадаў, што ён быў бы рады, каб выстава «Амэрыка вачыма беларусаў» экспанавалася і ў іншых бібліятэках Беларусі, перадае Інтэрфакс.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG