Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Нікуды тая Расея ня дзенецца — дасьць нам газ…”


Чым, на вашу думку, скончыцца чарговая «газавая» вайна паміж Масквой і Менскам? З такім пытаньнем наш карэспандэнт зьвяртаўся да гарадзенцаў.


Хлопец: «На маю думку, газавы канфлікт скончыцца мірна: Беларусь выплаціць доўг Расеі…»

Ягоны сябра: «Лукашэнка не пайшоў на саступкі, але і Расея не саступіла. А Лукашэнку давядзецца саступаць, хаця ён такі чалавек, што гэтага рабіць ня любіць».

Спадар: «Думаю, Лукашэнка вырашыць гэтую праблему па справядлівасьці…»

Спадар: «Я ня ведаю, на гэта ёсьць кіраўнікі — няхай яны і вырашаюць. А я на пэнсіі, яшчэ працую, мне пакуль хапае, і я ні на кога не крыўдую».

Хлопец: «А Бог яго ведае. Магчыма, паўторыцца той сцэнар, які быў перад Новым годам».

Спадар: «Думаю, што кошты ў выніку падвысяцца на газ, бо да гэтага ўсё ідзе».

Спадар: «На маю думку, усё гэта няправільна, бо трэба па-чэснаму гандляваць — і ўсё будзе атрымлівацца. Я маю на ўвазе чэсна браць за транзыт і чэсна плаціць за спажываны газ.
Навошта хімічыць: то яму саступіце, то перакрывае, то адбірае сам?..
А то кожны год нейкія праблемы. Навошта хімічыць: то яму саступіце, то перакрывае, то адбірае сам?..»

Спадарыня: «Я думаю, што дамовяцца, але кошты падымуцца. Трэба шукаць кампраміс. Можа, за тыдзень знойдуць…»

Спадарыня: «Знойдуць выйсьце, Лукашэнка ж ня хоча сварыцца. Думаю, ён усё зробіць сам».

Спадар: «Мне здаецца, Беларусь ізноў выйграе ў гэтым канфлікце, бо нікуды тая Расея ня дзенецца — дасьць нам газ, інакш ёй папросту будзе нявыгадна».

Спадар: «Невядома чым скончыцца, але відаць, што Расея хоча забраць Беларусь — вось яны і валяць на яго ўсе цяжкасьці. Ён мае рацыю, што пад Расею не ідзе, бо туды пайсьці — завал наагул будзе. Ну і што? Ён лезе ў даўгі, а хто іх аддаваць будзе?..»

Спадар: «Будуць пакуль таргавацца, пакуль яшчэ могуць гэта рабіць…»
XS
SM
MD
LG