Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Ізраілі «Ойча наш» прачытаюць па-беларуску


Тадэвуш Кандрусевіч

Тадэвуш Кандрусевіч

У касьцёле Pater Noster у Ерусаліме ў наступным годзе будзе ўсталяваная мэмарыяльная дошка з тэкстам малітвы «Ойча наш» на беларускай мове. Беларускамоўны тэкст малітвы стане 64-м у мэмарыяле, складзеным з малітоўнага тэксту на розных мовах сьвету. Пра гэта паведаміў мітрапаліт Менска-Магілёўскі, арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

Тадэвуш Кандрусевіч таксама распавёў пра шэраг падзеяў, якія бліжэйшым часам адбудуцца ў каталіцкім касьцёле ў Беларусі. Так, 2 ліпеня ў Будславе пройдзе штогадовая ўрачыстасьць у гонар абраза Маці Божай Будслаўскай. Падчас сьвяткаваньня адбудзецца прэзэнтацыя новых кніг, выдадзеных каталіцкім касьцёлам на беларускай мове.

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч таксама паведаміў, што ў Менску адбылося сымбалічнае гашэньне паштовай маркі з нагоды пагадненьня паміж Беларусьсю і Сувэрэнным Мальтыйскім Ваенным Ордэнам. Плянуецца таксама выпусьціць марку ў гонар 300-годзьдзя абраза Маці Божай Будслаўскай.

Як адзначыў мітрапаліт, гэты год багаты на юбілеі сьвятыняў. Толькі ў Менску іх адзначаць два: 300-годзьдзе кансэкрацыі архікатэдральнага касьцёла Найсьвяцейшай Панны Марыі і 100-годзьдзе касьцёла Сьвятых Сымона і Алены (Чырвонага касьцёла), паведамляе catholic.by.


XS
SM
MD
LG