Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Такой пешкай, як Лукашэнка, Расеі цяжка маніпуляваць”


Парыскі экспэрт, дырэктар Centre Russie/NEI у францускім Інстытуце міжнародных дачыненьняў (IFRI) д-р Тамас Гамар лічыць, што, нягледзячы на неаднаразовыя ранейшыя паліўныя войны паміж Масквой і Менскам, якія зьяўляліся для Крамля асноўным вагаром у стасунках, цяперашні расейска-беларускі крызіс мае некалькі спэцыфічных чыньнікаў.

На асаблівасьцях цяперашняга канфлікту Тамас Гамар спыніўся ў інтэрвію швайцарскаму выданьню Le Temps.

Па-першае, лічыць д-р Гамар, гэта імкненьне прэзыдэнта Лукашэнкі зрабіць прарыў у міжнароднай ізаляцыі. Ён пазытыўна адрэагаваў на выцягненую яму руку дапамогі Эўразьвязу зь яго “Ўсходнім партнэрствам” і нават пайшоў на некаторыя саступкі, вызваліўшы на волю апазыцыянэраў. Лукашэнка таксама ўмацаваў дачыненьні зь Лібіяй і Вэнэсуэлай. Таму беларускі лідэр “можа дазволіць сабе ісьці ў наступ, бо ўлада ў яго моцная. Скарыстаўшыся эканамічным ростам Расеі ў апошняе дзесяцігодзьдзе, ён змог зьнішчыць ўсю наяўную апазыцыю”.

Як падкрэсьлівае францускі дасьледчык, “сапраўды такой пешкай Расеі вельмі цяжка маніпуляваць”.

Гамар вылучае і такі момант – намер Расеі ўступіць у Сусьветную гандлёвую арганізацыю, абапіраючыся на мытны зьвяз паміж Астаной, Менскам і Масквой. Паводле гэтай схемы, Расея ўжо не гатовая датаваць пастаўкі газу Беларусі.

Ці здольны тут Менск супрацьстаяць ціску Крамля? Як лічыць францускі экспэрт, “Лукашэнка, безумоўна, будзе імкнуцца да свабоды дзеяньняў. Аднак з уводам такіх газаправодаў, як Nord Stream і South Stream, Менск рызыкуе апынуцца яшчэ больш аслабленым, бо яны істотна зьменшаць залежнасьць Масквы ад краін-транзытэраў”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG