Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Сарказі абураны правалам францускай зборнай


Прэзыдэнт Францыі Нікаля Сарказі сёньня праводзіць урадавую нараду з нагоды правалу францускай зборнай на чэмпіянаце сьвету ў футболе. У нарадзе бяруць удзел прэм'ер-міністар Франсуа Фіён і кіраўнікі міністэрства спорту. На чацьвер прызначана сустрэча прэзыдэнта з адным зь вядучых гульцоў францускай каманды Т'еры Анры. Напярэдадні Сарказі назваў выступ зборнай на чэмпіянаце сьвету "недапушчальнай паразай".

Каманда Францыі ня выйшла ў 1/8 фіналу. Яна набрала толькі 1 ачко ў групавым турніры. Пры гэтым у зборнай узьнік востры канфлікт паміж футбалістамі і трэнэрам Раймонам Дамэнэкам.
XS
SM
MD
LG