Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Скарацілася паступленьне газу ў Літву


Літва атрымлівае расейскі газ праз Беларусь у абмежаваным аб'ёме. Адзначана памяншэньне паступленьня паліва на 25 -- 30 працэнтаў. Пра гэта паведаміў генэральны дырэктар прадпрыемства "Газ Літвы" Віктарас Валянтукявічус. Паводле ягоных словаў, пры ўзьнікненьні перабояў з пастаўкамі праз беларускую тэрыторыю, расейскі газ пойдзе ў Літву праз Латвію.

У аўторак кіраўнік Эўрапарлямэнту Ежы Бузэк паведаміў, што скарачэньне паставак газу, акрамя Літвы, адчуваецца ў Польшчы і на ўсходзе Нямеччыны.
XS
SM
MD
LG