Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Карзай падтрымаў Маккрыстала


Прэзыдэнт Аўганістану Хамід Карзай выказаў падтрымку камандуючаму міжнароднымі сіламі ў гэтай краіне, генэралу Стэнлі Маккрысталу, якому пагражае адстаўка. У часе відэаканфэрэнцыі з прэзыдэнтам ЗША Баракам Абамам Карзай выказаў меркаваньне, што звальненьне Маккрыстала можа паставіць пад пагрозу прагрэс у дзевяцігадовай вайне ў Аўганістане.

Абама прыме сёньня ў Белым доме Маккрыстала, які ў артыкуле ў часопісе "Rolling Stone" крытычна выказаўся пра шэраг афіцыйных асобаў, улучна з віцэ-прэзыдэнтам Джо Байдэнам. Генэрал ужо перапрасіў іх, прызнаўшы сваю памылку.
XS
SM
MD
LG