Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Конга – трохдзённая жалоба


Паводле ўдакладненых зьвестак, 76 чалавек сталі ахвярамі катастрофы на чыгунцы ў Конга. Таксама былі параненыя 400 чалавек. У краіне абвешчана трохдзённая жалоба.

У аўторак пасажырскі цягнік, які ехаў з сталіцы краіны Бразавілю ў прыморскі горад Пуэнт-Нуар сышоў з рэек. Паводле мясцовых уладаў, хутчэй за ўсё, была перавышаная хуткасьць. Да таго ж цягнік быў перапоўнены.
XS
SM
MD
LG