Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Гродна Азот" можа аварыйна спыніць вытворчасьць у выпадку рэзкага абмежаваньня паставак газу ў Беларусь.

Пакуль прадпрыемства атрымлівае газ у поўным аб'ёме і працуе ў штатным рэжыме. Аднак уведзены ручны рэжым кантролю за адборам газу дзеля максымальнай эканоміі, перадае Інтэрфакс.

Калі ж расейцы перакрыюць газ наагул ці моцна зьменшаць пастаўкі, то магчымае аварыйнае спыненьне вытворчасьці. Найперш гэта закране ўчасткі вытворчасьці аміяку.

Пасьля магчымага прыпыненьня вытворчасьці для яе запуску спатрэбіцца каля 6 сутак. З улікам выдаткаў на спыненьне і наступны запуск абсталяваньня прадпрыемства панясе істотныя фінансавыя страты.

"Гродна Азот" — найбуйнейшы спажывец газу ў Беларусі. Гадавы аб'ём спажываньня складае 1,2—1,5 мільярда кубамэтраў.
XS
SM
MD
LG