Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня вызначацца яшчэ 4 удзельнікі 1/8 фіналу Кубка сьвету


Сёньня стануць вядомыя яшчэ чатыры каманды-ўдзельніцы 1/8 фіналу чэмпіянату сьвету ў футболе. У завяршальных матчах групавога турніру ў групе С Англія сустракаецца са Славеніяй, Злучаныя Штаты – з Альжырам. Пакуль што на першым месцы ў гэтай групе Славенія з чатырма ачкамі, у Англіі і ЗША па два ачкі, у Альжыру – адно ачко. Таксама сёньня ў групе D Нямеччына гуляе з Ганай, а Аўстралія – з Сэрбіяй. Тут лідэрам Гана – 4 ачкі, у Сэрбіі і Нямеччыны па 3 ачкі, у аўстралійцаў – адно ачко.

У аўторак у стадыю плэй-оф турніру выйшлі каманды Аргентыны, Паўднёвай Карэі, Уругваю і Мэксыкі. У 1/8 фіналу ў суботу ўругвайцы згуляюць з паўднёвакарэйцамі, а ў нядзелю аргентынцы з мэксыканцамі.
XS
SM
MD
LG