Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чэрвень з Васілём Быкавым: “За імі перамога, а за намі – ісьціна”


У чэрвені 2002 году Васіль Быкаў у Празе на просьбу Радыё Свабода начытаў кнігу ўспамінаў “Доўгая дарога дадому”, якая неаднаразова гучала на хвалях Свабоды. Сёлета мы падрыхтавалі падарунак нашым слухачам – выдалі дыск з аўдыёзапісамі аўтарскага чытаньня. На ім таксама зьмешчаныя поўныя тэксты мэмуарнай прозы Быкава, а таксама ўсе кнігі, якія выйшлі ў сэрыі “Бібліятэка Свабоды. 21-ае стагодзьдзе”, і ў тым ліку – кніга “Быкаў на Свабодзе”.



“Васіль Быкаў: Усё-такі пакуль яшчэ можна чуць, што пішуць мастакі, ствараюць мастакі. Але справа нават ня ў гэтым. Нават калі нічога ніхто не пачуе, усё роўна, наш абавязак, абавязак творцаў – гэта тварыць. Памятаючы, што ісьціна, усё-такі – за намі. За імі, тымі, хто выступае супроць – перамога, а за намі – ісьціна”.



Калі вы хочаце атрымаць дыск – пішыце на адрас Свабоды: Менск, 220005, паштовая скрынка 111.

Увесь чэрвень месяц нараджэньня і сьмерці пісьменьніка – штодня на хвалях Свабоды будзе гучаць цытата Васіля Быкава.

***

Гл. таксама:

Быкаў на Свабодзе. — 2005. — 662 с.: іл. — 2-е выд. (PDF)

Чытаем Быкава

Наш Васіль Быкаў. На пытаньні пра жыцьцё і творчасьць пісьменьніка адказваюць Ірына Міхайлаўна Быкава, ягоныя сябры, блізкія яму асобы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG