Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кіргізстане ўдакладнілі колькасьць ахвяраў


Колькасьць ахвяраў непарадкаў на поўдні Кіргізстану складае, паводле ўдакладненых афіцыйных дадзеных, 240 чалавек. Раней міністэрства аховы здароўя паведамляла пра болей як 250 загінулых. Таксама афіцыйна паведамляецца, што на поўдзень Кіргізстану вярнуліся болей як 35 тысяч уцекачоў-узбэкаў.

Раней выканаўца абавязкаў кіраўніка службы нацыянальнай бясьпекі Кіргізстану Кенешбек Душабаеў паведаміў, што месцамі ў горадзе Ош захоўваецца напружанасьць. Распачатыя 67 крымінальных справаў, па якіх арыштаваныя 22 чалавекі.
XS
SM
MD
LG