Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Укртрансгаз" пакуль не падключыўся да газавай вайны


Кампанія "Укртрансгаз" пакуль не павялічыла аб'ёму прапампоўваньня газу праз тэрыторыю Ўкраіны ў сувязі з газавай вайной паміж Беларусьсю і Расеяй.

Прэс-сакратар кампаніі Алена Масьціцкая паведаміла карэспандэнту "Свабоды":

"Паводле стану на 9 гадзін раніцы службы аб'яднанага дыспэтчарскага кіраваньня паведамілі, што ні з расейскага, ні зь беларускага боку не прыходзілі заяўкі на павелічэньне прапампоўваньня газу. Як і раней, праз тэрыторыю Ўкраіны сярэднесуткавыя ваганьні адпавядаюць закантрактаваным аб'ёмам згодна з плянам. Пакуль ні Расея, ні Беларусь не зьвярталіся з просьбай перапампаваць дадатковыя аб'ёмы".

Раней "Укртрансгаз" абвясьціў, што кампэнсуе магчымае скарачэньне транзыту газу ў Эўропу празь Беларусь. 17 чэрвеня кампанія атрымала запыт ад "Газпрому" на распрацоўку альтэрнатыўных варыянтаў пастаўкі. "Укртрансгаз" да гэтага тэхналягічна гатовы.
XS
SM
MD
LG