Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

ПАРЭ занепакоеная станам з правамі чалавека ва Ўкраіне


Маніторынгавы камітэт Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы выказаў занепакоенасьць з нагоды датрыманьня дэмакратычных свабодаў ва Ўкраіне. На думку дакладчыкаў, улада выкарыстоўвае міліцыю, каб перашкаджаць правядзеньню мірных акцыяў пратэсту. Пра гэта паведамляе выданьне "Коммерсантъ-Украина".

Маніторыгавы камітэт ПАРЭ ўчора абнародаваў інфармацыйную запіску, прысьвечаную датрыманьню правоў і свабодаў грамадзянаў ва Ўкраіне. Дакумэнт складзены паводле вынікаў візыту дэлегацыі ПАРЭ ва Ўкраіну 4 – 5 чэрвеня. Яго аўтары – дакладчыкі Рэната Вольвэнд і Майліс Рэпс – сьцьвярджаюць, што ва Ўкраіне "ўзьнікаюць праблемы з датрыманьнем правоў чалавека".
XS
SM
MD
LG