Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ахтысаары: Косава застанецца незалежнай дзяржавай


Былы прэзыдэнт Фінляндыі, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру Марці Ахтысаары заявіў, што Косава застанецца незалежнай дзяржавай нават калі Міжнародны суд ААН прыме супрацьлеглае рашэньне. Ахтысаары ў 2005 годзе быў прызначаны прадстаўніком ААН у Косаве, кантраляваў перамовы пра будучы статус гэтай тэрыторыі.

69 краінаў-чальцоў ААН з 192-х прызналі незалежнасьць Косава ад Сэрбіі, абвешчаную ў аднабаковым парадку ў лютым 2008 году. Бялград лічыць Косава сваёй тэрыторыяй. Міжнародны суд павінен выказаць сваё меркаваньне ў пытаньні пра незалежнасьць Косава сёлета. Рашэньне суду не зьяўляецца абавязковым для выкананьня.
XS
SM
MD
LG