Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абама сустракаецца з генэралам Маккрысталам


Прэзыдэнт ЗША Барак Абама сёньня сустракаецца з камандуючым міжнароднымі сіламі ў Аўганістане Стэнлі Маккрысталам у сувязі зь ягонымі скандальнымі выказваньньямі ў амэрыканскім часопісе. Абама заявіў, што хоча выслухаць самога генэрала, перш, чым прымаць рашэньне аб ягонай адстаўцы.

Маккрыстал ужо папрасіў прабачэньня ў афіцыйных асобаў, якіх скрытыкаваў у артыкуле, надрукаваным у часопісе "Rolling Stone". Генэрал нэгатыўна выказаўся пра віцэ-прэзыдэнта Джо Байдэна і спэцыяльнага пасланца ў Аўганістане і Пакістане Рычарда Холбрука.
XS
SM
MD
LG