Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Уцекачы вяртаюцца ў Кіргізстан


Кіргіскія ўзбэкі, што ўцяклі ад пагромаў у суседні Ўзбэкістан вяртаюцца дадому. Паведамляецца, што мяжу паміж дзьвюмя краінамі ўжо перакрочылі 35 тысяч чалавек.

Афіцыйны Ташкент, аднак, паведамляе што ў 57 лягерах Андыжанскай вобласьці Ўзбэкістану застаецца 75 тысяч кіргіскіх грамадзян.

У аўторак іх наведала афіцыйная дэлегацыя Кіргізстану на чале з губэрнатарам Джалал-Абаду Бектурам Асанавым. Урадоўцы наведалі тры лягеры і заклікалі людзей вяртацца дадому, запэўніўшы іх, што сытуацыя ў Ошы і Джалал-Абадзе збольшага стабілізавалася.

Паводле апошніх афіцыйных зьвестак агульная колькасьць загінулых ад пачатку забурэньняў перасягнула 250 чалавек. Болей за 2 тысячы зьвярнуліся па мэдычную дапамогу.
XS
SM
MD
LG