Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абама прайграў суд аб падводнай нафтаздабычы


Міністар унутраных спраў ЗША заявіў, што цягам найбліжэйшых дзён ён апублікуе новую пастанову аб мараторыі на здабычу нафты ў Мэксыканскай затоцы.

Напярэдадні фэдэральны суд адмяніў загад прэзыдэнта ЗША Барака Абамы, які забараніў падводнае сьвідраваньне цягам наступных шасьці месяцаў. Судзьдзя палічыў, што ўведзеныя абмежаваньні занадта агульныя і недастаткова аргумэнтаваныя.

Прэзыдэнцкая адміністрацыя зьбіраецца абскардзіць гэты вырак у вышэйшым судзе. Мараторый быў уведзены пасьля экалягічнай катастрофы, якую спрычыніла аварыя на сьвідравіне ў Мэксыканскай затоцы.
XS
SM
MD
LG