Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кангрэс ЗША: Пэнтагон фінансуе талібаў


Спэцыяльная камісія Кангрэсу ЗША апублікавала справаздачу, у якой гаворыцца, што існоўная структура паставак у Аўганістане верагодна ўскосна фінансуе рух Талібан. У прыватнасьці крытыкуецца мадэль, паводле якой Пэнтагон выплачвае дзесяткі мільёнаў даляраў аўганскім прыватным падрадчыкам, што самі забясьпечваюць ахову сваіх грузаў.

Паводле чальцоў камісіі гэтая сыстэма стварыла ў краіне гіерархію рэкету. Aўтары справаздачы сьцьвярджаюць, што фірмы-пастаўшчыкі "крышуюцца" ўзброенымі групоўкамі, якія ў сваю чаргу плацяць палявым камандзірам, сярод якіх могуць быць і талібы.
XS
SM
MD
LG