Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Антыўрадавыя пратэсты на поўдні Кіргізстану


Часовая кіраўніца Кіргізстану Роза Атунбаева праводзіць турнэ па паўднёвых раёнах краіны. У нядзелю ў краіне мае адбыцца рэфэрэндум па новай канстытуцыі.

У адным з паўднёвых гарадоў яе прыезд быў адзначаны акцыямі пратэсту. На выхадзе з будынку муніцыпальнай адміністрацыі гораду Нукат яе сустрэла каля тысячы антыўрадавых пратэстоўцаў. Атунбаева адмовілася камэнтаваць інцыдэнт.

Гэтаму папярэднічалі паведамленьні аб правапарушэньнях з боку ўрадавых войскаў. Міжнародная праваабарончая арганізацыя Human Rights Watch паведаміла, што кіргіскія салдаты зьбілі і абрабавалі некалькі дзесяткаў узбэцкіх мужчын і жанчын. Сутыкненьні здарыліся падчас спэцапэрацыі па разблякаваньні гораду Ош і канфіскацыі зброі ў насельніцтва. У выніку гэтых мерапрыемстваў былі забітыя два чалавекі, больш за дзесяць было паранена.

Намесьнік камэнданта Ошу Малдошаў паабяцаў правесьці расьсьледаваньне па фактах скаргаў насельніцтва на дзеяньні вайскоўцаў.
XS
SM
MD
LG