Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Эўрапарлямэнт можа паслаць назіральнікаў для маніторынгу паставак газу


Старшыня Эўрапарлямэнту Ежы Бузэк падчас сустрэчы ў Маскве з міністрам энэргэтыкі РФ Сяргеем Шматко заявіў, што "аб'ёмы расейскага газу, што пастаўляюцца ў Эўропу, ніжэйшыя, чым чакалася”.

“Пацярпелі Літва і Усходняя Нямеччына", -- сказаў Бузэк на сустрэчы з кіраўніком Мінэнерга РФ.

"Я не ведаю інфармацыі аб тым, што за апошнія суткі-двое скараціліся пастаўкі. Польшча не пацьвярджае, што ціск у газаправодзе Ямал-Еўропа зьнізілася", - заявіў, са свайго боку, Шматко. "Пакуль у нас ёсць інфармацыя, што Эўразьвяз не павінен быў адчуць абмежаваньняў", -- дадаў расійскі міністр.

Эўрапарлямэнт гатовы накіраваць назіральнікаў для маніторынгу паставак газу праз Беларусь, заявіў у аўторак кіраўнік Эўрапарлямэнт Ежы Бузэк на сустрэчы з кіраўніком Мінэнерга РФ Сяргеем Шматко.

"Мы павінны накіраваць назіральнікаў, калі гэта будзе трэба. Назіральнікі гатовыя. Нам галоўнае -- забясьпечыць надзейнасьць паставак", -- сказаў ён.

У сваю чаргу, кіраўнік Мінэнерга РФ заявіў аб тым, што ў цяперашняй сытуацыі няма неабходнасьці выкарыстаньня дадзенага мэханізму ў прыцягненьні незалежных назіральнікаў.

Па словах Шматко, у аўторак ён правёў тэлефонную гутарку з еўракамісарам па энэргетыцы Гюнтэрам Эцінгерам, у якой бакі дасягнулі дамоўленасьці: у выпадку атрыманьня інфармацыі аб несанкцыянаваным адборы газу задзейнічаць мэханізм незалежных назіральнікаў. Задачай назіральнікаў стане незалежнае фіксаваньні фактаў несанкцыянаванага адбору газу, каб падрыхтаваць дакумэнты для будучых судовых разьбіральніцтваў.
XS
SM
MD
LG