Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А. Лукашэнка пагутарыў з І. Аліевым і Н.Назарбаевым


Аляксандр Лукашэнка правёў тэлефонныя гутаркі з прэзыдэнтам Азэрбайджана Ільхамам Аліевым і прэзыдэнтам Казахстана Нурсултанам Назарбаевым. Адной з тэмаў гутарак стала спрэчка Беларусі і Расеі наконт паставак і транзыту расійскага газу.

З Аліевым Лукашэнка дамовіўся пра "далейшую падтрымку кантактаў". Таксама кіраўнікі дзьвюх краін абмеркавалі пытаньні двухбаковага супрацоўніцтва ў кантэксьце нядаўняга візыту беларускага лідэра ў Азэрбайджан.

Кіраўнік Казахстана пацікавіўся ў Лукашэнкі сытуацыяй у Беларусі ў кантэксьце спрэчкі з "Газпромам". Беларускі прэзыдэнт зьвярнуў увагу Назарбаева на запазычанасьць "Газпрама" перад Беларусьсю, сума якой перавышае беларускую частку запазычанасьці.
Назарбаеў запрасіў Лукашэнку наведаць Казахстан 4-5 ліпеня для ўдзелу ў мерапрыемствах з нагоды свайго юбілею.
XS
SM
MD
LG