Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мілінкевіч: “газавая вайна” – прыкмета крызісу ўзаемаадносінаў


“Апошнія падзеі вакол пытаньняў запазычанасьці Беларусі перад “Газпрамам” і “Газпраму” перад Беларусьсю адлюстроўваюць сур'ёзны крызіс у палітычных стасунках паміж кіраўніцтвам Беларусі і Расіі” – гаворыцца ў заяве.

“Узаемныя прэтэнзіі набываюць усё больш канфрантацыйны і небясьпечны характар. Беларусі патрэбныя прагматычныя добрасуседзкія і ўзаемавыгадныя адносіны з Расійскай Фэдэрацыяй, а не рэгулярныя сваркі, непрадказальнасць і канфрантацыя, -- лічыць А. Мілінкевіч. -- У той жа час, усім відавочная поўная нежыццяздольнасць пабудаванай у Беларусі камандна-адміністрацыйнай эканамічнай мадэлі ва ўмовах дзеяньня нармальных рынкавых мэханізмаў і рэальных коштаў на энэрганосьбіты”.

Лідэр руху “За свабоду” перакананы, што “толькі рынкавае рэфармаваньне эканомікі і яе мадэрнізацыя з дапамогай цывілізаваных краінаў, найперш ЭЗ, дэмакратызацыя і павага да эканамічных, палітычных і грамадзянскіх правоў беларусаў, а таксама нацыянальная еднасьць і згода здольныя стварыць трывалы падмурак для захаваньня незалежнасьці і росквіту беларускай дзяржавы.”.
XS
SM
MD
LG